Арэнда двухпавярховай хаты
з кухняй, сталовай, санвузлом
і чатырма пакоямі
на 20 спальных месцаў
Арэнда лазні на дровах з пакоем адпачынку і спальняй
на другім паверсе
Арэнда летняй тэрасы для мерапрыемстваў
на 50 пасадачных месцаў
Цудоўная прырода, незвычайна чыстае паветра і чароўны спакой напоўняць вас здароўем, сілай, добрым настроем і
натхненнем для новых подзвігаў!
На аграсядзібе Zялёны дуб Вы:
- адпачнеце душой і целам;
- адновіце ўнутраную энергію;
- цікава і пазнавальна правядзеце час;
- прывязеце з сабой шмат добрых уражанняў і ўспамінаў!
аграсядзіба
Zялёны дуб
Тэраса можа прыняць адначасова да 50 чалавек. Выдатны варыянт у цёплы час года для карпаратываў, юбілеяў, вяселляў і іншых урачыстасцяў.
Першы паверх лазні на дровах месціць пакой адпачынку з абедзеннай зонай, парную на адначасовае наведванне да 6 чалавек, санвузел, а таксама адкрытую тэрасу, мэбляваную сталом і лавамі. На другім паверсе размешчаны спальны пакой на 7 чалавек.
Хата пабудавана з сасновага бруса, дзякуючы чаму ў ім утульна і прыемна пахне дрэвам. Разлічана на 20 спальных месцаў. На першым паверсе кухня, абсталяваная плітой, духавой шафай, пасудамыйнай машынай, імбрыкам, мікрахвалевай печчу і лядоўняй. Таксама паверх змяшчае ў сябе сталовую, дзве спальні і санвузел. Ёсць тэлевізар, музычны цэнтр. На другім паверсе два пакоі і ўтульны куток для чытання.
арганізацыя харчавання: сняданкі, абеды, вячэры, банкеты, фуршэты;
паслугі экскурсавода па найбліжэйшых славутасцях: маёнткі ў Падароску і Красках, Ружанскі палац і інш.;
пракат снасцей для летняй і зімовай рыбалкі.
1 – 10 чалавек = 29 BYN з чалавека
11 і больш чалавек = 24 BYN
з чалавека
20 і больш чалавек = 21 BYN з чалавека
1-6 чалавек = 89 BYN
7 чалавек і больш = 17 BYN з чалавека
1-4 чалавека = 99 BYN
5 чалавек і больш = 24 BYN з чалавека
1 – 10 чалавек = 29 BYN з чалавека
+ 59 BYN за Лазню
11 і больш чалавек = 24 BYN з чалавека
+ 49 BYN за Лазню
20 і больш чалавек = 21 BYN з чалавека
+ 39 BYN за Лазню
1-6 чалавек = 79 BYN
7 чалавек і больш = 14 BYN з чалавека
1 – 10 чалавек = 39 BYN з чалавека
11 і больш чалавек = 33 BYN з чалавека
20 і больш чалавек = 27 BYN з чалавека
Сняданак = 10 BYN
Абед = 16 BYN
Вячэра = 12 BYN
Комплекс Сняданак+Абед+Вячэра = 32 BYN
Банкеты, фуршэты абмяркоўваюцца асабіста, але не менш чым па 40 BYN з чалавека
Дзеці да 3 год – бясплатна
Дзеці ад 3 да 6 год – 5 BYN
Дзеці ад 6 да 14 год – 10 BYN
Дзеці старэйшыя за 14 год – гэта ўжо
не дзеці :)
Арэнда снасцей рыбалкі = 5-10 BYN
Паслугі экскурсавода абмяркоўваюцца асабіста, ў залежнасці ад экскурсійнага маршруту